Народны фотаконкурс «Радзіма» абвясціў Моладзевы савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Да ўдзелу ў спаборніцтве, прысвечаным Году малой радзімы, запрашаюцца ўсе члены прафсаюза без узроставых абмежаванняў. Фатаграфіі, прыдатныя пад адну з трох намінацый, – пейзажныя замалёўкі, традыцыі і побыт, чалавек працы – могуць даслаць як прафесійныя фатографы, так і аматары. Заяўкі на ўдзел у конкурсе будуць прымацца да 1 кастрычніка 2018 года.
«У 2016 годзе наш фотаконкурс «Я=Беларусь» хутка здабыў папулярнасць і сабраў больш за 8 тысяч фотаздымкаў. У гэтым годзе па шматлікіх просьбах мы вырашылі правесці падобны фотаконкурс і прысвяціць яго малым гарадам нашай краіны», – сказаў начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Камадзей.
Пераможцаў фотаконкурсу дапаможа вызначыць кампетэнтнае журы, а таксама анлайн-галасаванне. З найлепшых работ будзе арганізавана выстава, якую восенню прадставяць падчас гала-канцэрта народна-патрыятычнай акцыі ФПБ «Мы – разам!» у Мінску. Пазней яна пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Таксама па выніках конкурсу «Радзіма» будзе выдадзены альбом з найлепшымі здымкамі ўдзельнікаў.
З Палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на інфармацыйным партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59