Народнае свята «Каляды» пройдзе 7 студзеня ў Пячэрскім лесапарку Магілёва, паведамілі ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.
У аснове аднаго з галоўных святаў беларускага абрадавага календара – традыцыйнае народнае гулянне, дзе пераплецены паганскія, хрысціянскія і сучасныя традыцыі. У праграме гульні, забавы, конкурсы, выступленні калядных дружын, шмат музыкі і танцаў.
Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны і спартыўныя спаборніцтвы, традыцыйны гарадскі конкурс «Магілёўская уха – 2018», для ўдзелу ў якім ужо заявіліся 13 каманд. Для падрыхтоўкі галоўнай рыбацкай стравы ім дадуць дровы, ваду і металічныя паддоны. За ўдзельнікамі: посуд, набор неабходных прадуктаў, творчае афармленне сваіх месцаў і прэзентацыя кулінарных здольнасцяў. У фінале такога спаборніцтва госці і ўдзельнікі Каляд змогуць прадэгуставаць наварыстую рыбацкую страву.
У Пячэрскім лесапарку таксама разгорнуцца гандлёвыя рады, дзе можна будзе падсілкавацца шашлычком, блінамі, гарачай гарбатай, набыць розныя прадукты, напоі і сувеніры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59