Настаўнікаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе на самы лепшы ўрок (пазакласнае мерапрыемства) аб Саюзнай дзяржаве.
Арганізуе і праводзіць творчае спаборніцтва Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з вытворча-выдавецкім рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Дом прэсы».
Мэта конкурсу – падтрымаць сучасныя фарматы правядзення ў пачатковых класах устаноў адукацыі урокаў (пазакласных мерапрыемстваў) аб Саюзнай дзяржаве, спрыяць станаўленню асобы маладых грамадзян Саюзнай дзяржавы на аснове пераемнасці агульных культурна-гістарычных каштоўнасцей беларускага і расійскага народаў.
Пераможцаў вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства асветы Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Фіналісты атрымаюць ад арганізатараў сувеніры, а галоўным прызам стане планшэтны камп’ютар.
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайтах Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы (www.postcom.conl) і РУП «Дом прэсы» (www.dompressy.by).
Палажэнне аб конкурсе настаўнікаў пачатковых класаў аб Саюзнай дзяржаве размешчана тут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59