Рус Бел Eng 中文

Натарыусы Магілёўскай вобласці бясплатна пракансультуюць грамадзян 15 сакавіка

Натарыусы Магілёўскай вобласці 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных з ажыцяўленнем натарыяльных дзеянняў. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла інспектар па кадрах Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты Марына Думаронак.

Удзел у акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльнае бюро рэгіёна.

На працягу рабочага дня, любы жадаючы можа звярнуцца за кансультацыяй да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і ажыццяўлення выканаўчых надпісаў.

Правядзенне такіх акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятных дат, у мэтах прававой асветы насельніцтва і забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, для натарыяльнай супольнасці з’яўляецца традыцыйным.

Плануецца, што ў 2018 годзе бясплатныя кансультацыі натарыусаў грамадзяне змогуць атрымаць у ходзе акцый, прымеркаваных да Дня Перамогі (8 мая), Дня Незалежнасці (29 чэрвеня), Дня Маці (12 кастрычніка), Дня юрыста (30 лістапада).

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая