Рус Бел Eng 中文

Навучэнцаў ПТНУ і ССНУ Кастрычніцкага раёна Магілёва збярэ спартландыя «HealthSport»

Навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна Магілёва збярэ раённая спартландыя «HealthSport». Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня на базе тэхналагічнага каледжа, паведамілі карэспандэнту сайта ў раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

У спартландыі прымуць удзел каманды ПТНУ і ССНУ, у склад якіх увойдзе каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны будуць змагацца ў пяці эстафетах («вяровачка пад нагамі», «Футбол – змейка», «Хакей – змейка», «Баскетбол – змейка», «Пераправа») і трох конкурсах («Самы трапны», «Самы моцны», «перацягванне каната»).

Пачатак – 14.20.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая