Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа сталі ўдзельнікамі сусветных інжынерных гульняў (WEC). Навучальная ўстанова першай сярод беларускіх ССНУ падключылася да праверкі ведаў на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове адукацыі.

«Адразу ў некалькіх краінах – Расіі, Беларусі і Турцыі 19-20 студзеня прайшлі першыя ў 2019 годзе турніры WEC. Рэгіянальным аператарам і ініцыятарам тура ў нашай краіне выступіла «Акадэмія новых тэхналогій», – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя Магілёўскага калежда, у спаборніцтвах таксама ўзялі ўдзел моцныя каманды адукацыйных арганізацый з Масквы, Астрахані, Новасібірска, Ніжняга Ноўгарада і Турцыі».

У першы дзень юнакі працавалі над стварэннем мадэлі грузавога робата-памочніка для кухні. Усе прадстаўленыя варыянты адрозніваліся арыгінальнасцю і высокім узроўнем выканання, што было адзначана арганізатарамі і куратарамі з Масквы. У другі дзень будучыя інжынеры спаборнічалі ў індывідуальным заліку, выбраўшы адно з чатырох заданняў. Навучэнцы каледжа стваралі пару жаночага абутку на платформе з унікальным драўляным абцасам і грамафон 21 стагоддзя.

«Усе конкурсныя работы выконваліся ў новым праграмным прадукце Autodesk Fusion 360, што дазволіла не проста паўдзельнічаць у спаборніцтвах, але і паралельна асвоіць новае праграмнае забеспячэнне, – адзначылі суразмоўцы. – Усе навучэнцы архітэктурна-будаўнічага каледжа справіліся з пастаўленай задачай. Вынікі будуць падведзены ў найбліжэйшы час. Пажадаем нашымудзельнікам удачы і натхнення на будучыя праекты».



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31