Электронная прылада для арыентацыі сляпых распрацавана ў Беларусі. Аб вынаходстве расказаў аўтар распрацоўкі, навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Павел Салдаценка.
Электронная прылада для арыентацыі сляпых генеруе гук і пераўтварае змены інтэнсіўнасці асвятлення ў змены тону гукавога сігналу ў навушніках. Праз тон узноўленага ў навушніках гуку невідушчаму перадаецца інфармацыя аб наяўнасці ў пэўным радыусе перашкоды. «Аналагі гэтай прылады маюцца ў Расіі. Аднак у іх ёсць адзін вялікі недахоп: мікрагук, які падаецца ў расійскіх прыборах, уплывае на нервовую сістэму чалавека, наносячы шкоду здароўю. У маім прыборы гук у навушніках гучыць спакойна», – растлумачыў Павел Салдаценка.
Аптычную сістэму прылады можна дапоўніць зменнымі лінзамі з рознай фокуснай адлегласцю. Гэта дасць магчымасць арыентавацца не толькі на мясцовасці, але і ў памяшканні. «Пры пэўных умовах прылада нават здольна вызначыць узровень вадкасці ў шклянцы. У будучым я хачу дапрацаваць яе. Пасля гэтага сляпыя людзі з дапамогай маёй прылады змогуць вызначаць адлегласць да перашкоды, будуць разумець – адушаўлёны перад імі аб’ект або не», – тлумачыць распрацоўшчык.
Яшчэ адной распрацоўкай Паўла стаў прыбор для навучання сляпых напісанню геаметрычных фігур і друкаваных літар. «Аналагаў гэтай дошкі няма. Падобныя прылады існуюць, але яны вучаць невідушчых шрыфту Брайля. З дапамогай майго вынаходжання людзі, пазбаўленыя магчымасці кантраляваць працэс пісьма зрокам, змогуць навучыцца пісаць друкаванымі літарамі. У перспектыве я планую стварыць такую ж дошку, але з пісьмовымі літарамі. Дарэчы, каштуе гэта дошка Br2», – адзначыў ён.
Прылада для навучання пісьму ўяўляе з сябе планшэт з накладзенай матрыцай, на якой лазерам выразана выява літар, лічбаў і фігур. Невідушчы чалавек імкнецца абвесці аўтаручкай літары і фігуры па ўнутраным контуры. Пры правільным выкананні задання вучань апавяшчаецца пэўным гукам у навушніках. «Такім чынам забяспечваецца кантроль за правільнасцю абводу пропісяў, і чалавек атрымлівае навык пісаць звыклымі для зносін з людзьмі літарамі, таму што шрыфт Брайля мала хто ведае», – дадаў Павел.
Абедзве прылады былі прадстаўлены ў фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў 12 красавіка на галоўнай пляцоўцы УК «Белэкспа». Усяго інтэрактыўная выстава-прэзентацыя ўключала 120 аўтарскіх распрацовак. Праекты былі прадстаўлены ў 16 намінацыях у трох узроставых групах: 52 праекты прэзентавалі школьнікі і навучэнцы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 26 – студэнты, 42 – працоўная моладзь і маладыя навукоўцы. Самымі папулярнымі намінацыямі сталі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» і «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка». У гэтым сезоне прадстаўлены і новыя намінацыі: «Інклюзіўная прастора» і «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для людзей з інваліднасцю».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31