У Магілёўскай вобласці 5 мая будзе праводзіцца абласны конкурс «Малады гаспадар». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Удзельнікамі спаборніцтва стануць 23 работнікі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі ад 18 да 35 гадоў. Сярод канкурсантаў – аграномы, заатэхнікі, ветурачы, вадзіцелі, трактарысты, выкладчыкі, навучэнцы і іншыя прадстаўнікі вобласці.
Маладыя людзі, якія прадставяць ўсе раёны вобласці, выйдуць на сцэну Дома культуры Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага. Яны будуць спаборнічаць у некалькіх конкурсах.
Удзельнікам трэба будзе расказаць пра сябе, працоўную дзейнасць, сям’ю і захапленнях у візітоўцы, прайсці «Курс маладога гаспадара», «Змаганне інтэлектуалаў», падрыхтаваць творчае выступленне, а таксама на хуткасць памяняць кола, максімальную колькасць раз выціснуць 24-кілаграмовую гіру. Адным з этапаў стане конкурс «самаробкіных» – выстава-дэманстрацыя прадметаў хатняга ўжытку, зробленых рукамі ўдзельнікаў. Сумесна з журы гэтыя работы ацэніць экспертная група па некалькіх параметрах: знешні выгляд, арыгінальнасць ідэі і практычная каштоўнасць.
Пераможцам абласнога конкурсу стане ўдзельнік, які набраў найбольшую колькасць балаў. Журы вызначыць першае, другое і трэцяе месцы, а таксама ўручыць заахвочвальны дыплом «За самыя ўмелыя рукі», «Шматдзетнаму бацьку», прыз «глядацкіх сімпатый». Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць каштоўныя падарункі і тарты.
Паводле слоў старшыні журы, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктара Гейдэля, конкурс накіраваны на павышэнне прэстыжу працы ў сельскай гаспадарцы, стымуляванне росту прафесійнага майстэрства і матывацыю прафсаюзнага членства, эстэтычнае выхаванне сельскай моладзі, павышэнне цікавасці да культурнага адпачынку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка