Абласны этап конкурсу «Студэнт года – 2017» адбудзецца 16 лістапада ў Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным камітэце ГА «БРСМ».
Паводле слоў суразмоўцаў, удзельнікамі спаборніцтва стануць 6 найлепшых прадстаўнікоў студэнцтва Магілёўшчыны. «Гэта студэнты, якія не толькі дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, але і праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці: навуцы, мастацтве, маладзёжнай палітыцы», – падкрэслілі суразмоўцы.
У гэтым годзе Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання будзе прадстаўляць студэнт 3 курса хіміка-тэхналагічнага факультэта Дзмітрый Клінчук. Хлопец прафесійна займаецца вакалам у ансамблі эстраднай песні «Арыён» і ўжо дасягнуў немалых поспехаў. Ён неаднаразова станавіўся ўдзельнікам і пераможцам гарадскіх, абласных конкурсаў.
Гонар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта будзе абараняць студэнтка 2 курса інжынерна-эканамічнага факультэта Юлія Узянава. У багажы дзяўчыны нямала захапленняў і ўзнагарод прэстыжных творчых спаборніцтваў. Юлія з’яўляецца валанцёрам руху «Добрае Сэрца», выдатным аратарам. Акрамя таго, яна была пераможцай праектаў «Залатая Ліра», «Звонкая ранiца», а таксама ўдзельніцай фестывалю «Студэнцкая вясна – 2017» і міжнароднага тэлевізійнага форуму Grand Stars ў Кіеве.
Варвара Давыдзенка выступіць ад Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Студэнтка 2 курса факультэта пачатковай і музычнай адукацыі з’яўляецца старшынёй Савета студэнцкага самакіравання, намеснікам старшыні Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім гарадскім савеце дэпутатаў, валанцёрам руху «Добрае Сэрца», аўтарам праекта «Арнамент BY» конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Ад БДСГА з Горак прыедзе студэнт 4 курса эканамічнага факультэта Аляксей Війтовіч. Хлопец валодае тытулам «Містэр акадэмія». Таксама ён узначальвае каманду КВЗ «Спорная сборная».
Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь дэлегуе Максіма Патарэнку. Курсант 4 курса факультэта міліцыі з’яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, мае ўзнагароды спаборніцтваў па рукапашным баі, займаецца танцамі ў складзе харэаграфічнага ансамбля «Мілітары», лаўрэат моладзевага танцавальнага конкурсу «Агонь танца – 2017».
Магілёўскі філіял «БІП-інстытут правазнаўства» ўскладае надзеі на студэнта 2 курса факультэта міжнароднага права Мікіту Дзем’янёнка. Хлопец узначальвае студсавет ВНУ і ў будучыні марыць звязаць сваё жыццё з палітыкай. На яго рахунку больш за дзесяць навуковых публікацый па выніках айчынных і міжнародных канферэнцый. Сярэдні бал удзельніка – 9,5.
Падчас конкурсу «Студэнт года-2017» хлопцам неабходна будзе прадставіць сябе і сваю ВНУ. Дадатковую ацэнку яны змогуць атрымаць за арыгінальнае «Партфоліа», якое адлюстроўвае іх у вучобе, творчасці, навуцы, спорце, грамадскай, даследчай дзейнасці і інш. У інтэлектуальным спаборніцтве «Мая краіна – Беларусь!» Студэнты прадэманструюць эрудыцыю, крэатыўнасць мыслення, прамоўніцкія здольнасці і знаходлівасць. Самы відовішчны конкурс – «Беларусь – крыніца натхнення» – дасць магчымасць маладым людзям раскрыць свае таленты і ўменні з дапамогай артыстызму і творчага падыходу да раскрыцця зададзенай тэмы. Таксама ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» у групе «Моладзь Магілёўшчыны» пройдзе інтэрнэт-галасаванне «Я – студэнт!», па выніках якога будзе абраны найлепшы відэаролік пра студэнцтва па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў. Яго аўтар стане пераможцам у намінацыі «Студэнт года ONLINE».
Судзіць конкурс будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвойдуць супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікі сфер культуры, навукі, мастацтва, спорту.
Пераможца абласнога этапу конкурсу прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліцы.
Асноўныя задачы папулярнага праекта «Студэнт года-2017» – падтрымка творчага патэнцыялу і сацыяльна значымай дзейнасці моладзі, развіццё эфектыўных формаў яе ўдзелу ў грамадскім жыцці, выяўленне лідараў у студэнцкім асяроддзі, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыя прафесіі.
Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадскае абяднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31