Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся штогадовы абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства на званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» і «Найлепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх».

Пазмагацца за ганаровае званне прыехалі супрацоўнікі падраздзяленняў унутраных спраў з усёй Магілёўскай вобласці. На працягу дня міліцыянерам давялося прадэманстраваць свае прафесійныя веды, навыкі і ўменні.



Па выніках спаборніцтва трэцім у барацьбе за званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» Магілёўскай вобласці стаў старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Волкаў з Ленінскага РАУС Магілёва, другім – старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Белаглазаў, які праходзіць службу ў Кіраўскім РАУС. Найлепшым у вобласці ўчастковым інспектарам міліцыі прызнаны капітан міліцыі Яўген Дзенісенка з Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Дарэчы, пераможца пацвярджае званне наймацнейшага ўжо пяты год запар.

У сваю чаргу, «Найлепшым участковым інспектарам па справах непаўналетніх» па праву стала супрацоўніца Кіраўскага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Іна Раганава. На другім месцы – старшы лейтэнант міліцыі Андрэй Чэбікаў з Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Бронзавым прызёрам стаў старшы лейтэнант міліцыі Сяргей Глебаў, які працуе ў Горацкім РАУС.

Пераможцам трэба будзе абараняць гонар Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім узроўні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59