Рус Бел Eng 中文

Найлепшы ўчастковы вобласці служыць у Магілёве, а інспектар ІСН – у Краснаполлі

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся штогадовы абласны агляд-конкурс на званне “Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі” і “Найлепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх”.

Пазмагацца за ганаровае званне прыехалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў з усёй Магілёўскай вобласці. На працягу дня міліцыянеры спаборнічалі, імкнучыся з найлепшага боку прадэманстраваць свае прафесійныя веды, навыкі і ўменні.

Па выніках спаборніцтва трэцім у барацьбе за званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» рэгіёна стаў маёр міліцыі Уладзімір Грыненка з Бабруйскага РАУС. Другое месца дасталася старшаму лейтэнанту міліцыі Дзмітрыю Гараўцову, які праходзіць службу ў Бялыніцкім РАУС. Найлепшым у вобласці ўчастковым інспектарам міліцыі ў 2017 годзе прызнаны капітан міліцыі Яўген Дзенісенка з Кастрычніцкага РАУС горада Магілёва. Дарэчы, пераможца пацвярджае званне наймацнейшага ўжо чацвёрты год запар.

У сваю чаргу, «Найлепшым участковым інспектарам па справах непаўналетніх» па праву стала супрацоўніца Краснапольскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Вольга Шагава. На другім месцы – капітан міліцыі Андрэй Ендрыжыеўскі з Ленінскага РАУС горада Магілёва. Бронзавым прызёрам стаў старшы лейтэнант міліцыі Ігар Ноздрын-Плотніцкі, які служыць у Мсціслаўскім РАУС.

Пераможцам трэба будзе абараняць гонар Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім узроўні ў лістападзе ў Гродне.

УУС Могілёўскага аблвыканкама

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая