Рус Бел Eng 中文

Найлепшых жывёлаводаў Магілёўшчыны ўзнагародзяць у Мінску

Больш за 200 жывёлаводаў з усёй краіны збярэ Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу 10 лістапада ў Мінску. Тут адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні найлепшых работнікаў малочна-таварных ферм, арганізаванае ўпершыню за апошнія дваццаць гадоў. У дэлегацыю Магілёўскай вобласці ўвойдуць 42 чалавекі – даяркі, цялятніцы, заатэхнікі і інш. – па два прадстаўнікі ад кожнага раёна.

У рамках мерапрыемства заслужаным сельскагаспадарчым работнікам уручаць ганаровыя граматы і падзякі галіновага міністэрства і рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, а таксама іншых грамадскіх арганізацый.

Так, ганаровую грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымае аператар машыннага даення Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма» Валянціна Сайфуліна, падзяку галіновага прафсаюза – даярка філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» Бабруйскага раёна Вольга Шкрадзюк.

Акрамя ўзнагароджання, запланавана канцэртная праграма. Таксама будзе арганізавана выстава-дэгустацыя прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая