Выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Ілья Палазкоў і Таццяна Халдоба занялі першыя месцы на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор’і, які праходзіў у Мінску 9-11 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-спартыўнай установе.
Ілья Палазкоў у выніковым пратаколе ўсяго на 3 ачкі апярэдзіў Аляксандра Васіленку і на 7 – Кірыла Касьяніка.
Перавага Таццяны Халдобы была больш пераканаўчай. Ад сярэбранай медалісткі Анастасіі Пракапенка яе аддзяліла 31 ачко, ад трэцяй Кацярыны Арол – 56.
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па сучасным пяцібор’і з’яўляўся важным падрыхтоўчым этапам да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў сталіцы 16-24 ліпеня бягучага года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі