Наймацнейшыя маладыя тэнісісты з чатырох краін разыграюць у Магілёве ўзнагароды 50-га Міжнароднага турніру-мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць з 28 лістапада да 1 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец», паведаміла карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Таццяна Даўганосава.
На традыцыйны турнір сёлета з’ехалася 5 каманд з Літвы, Татарстана, Расіі і Беларусі. Апошняя выставіла тры зборныя. З Літвы і Татарстана ў Магілёў прыедуць па адной дружыне. Расіяне, якія маюць намер удзельнічаць толькі ў асабістых спаборніцтвах, будуць прадстаўлены спартсменамі з Санкт-Пецярбурга. «Узровень спаборніцтваў і прафесійнага майстэрства дзяцей высокі. У «Алімпійцы» выступаюць зборныя майстроў малой ракеткі, якія выязджаюць на першынства Еўропы. Упэўнена, глядач атрымае каласальнае задавальненне ад гульняў», – адзначыла Таццяна Даўганосава.
Турнір праходзіць па трох узроставых групах. У старэйшай будуць змагацца юнакі і дзяўчаты 2001-2003 года нараджэння, сярэдняй – 2004-2005 года нараджэння. У малодшай сіламі памераюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 2006 года нараджэння і маладзейшыя. Камандныя спаборніцтвы адбудуцца ў СК «Алімпіец» 28-29 лістапада, а 30 лістапада і 1 снежня будуць праходзіць асабістыя. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
«Першынство дапамагае выявіць і адкрыць будучых зорак настольнага тэніса, да таго ж для саміх удзельнікаў гэта магчымасць набрацца гульнявога вопыту і пагутарыць з калегамі з іншых краін», – падкрэсліла Таццяна Даўганосава.
Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 28 лістапада ў 15.00 у СК «Алімпіец», закрыццё – 1 снежня ў 17.00.
Першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1969 годзе, калі па ініцыятыве Магілёўскага абласнога спартыўнага камітэта і абкама камсамола было прапанавана правядзенне турніру памяці Тані Карпінскай, вучаніцы сярэдняй школы №1 горада Магілёва, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной і бясстрашнай падпольшчыцай. За баявыя заслугі яна пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны першай ступені.
Мемарыял даў пуцёўку ў вялікі спорт не аднаму пакаленню тэнісістаў. Сярод іх члены зборнай каманды СССР: магілёўцы Валерый Яўневіч і Ала Мухаморава, чэмпіёнка свету расіянка Таццяна Куцергіна; чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх першынстваў Уладзімір Самсонаў, Вераніка і Віктар Паўловічы, Таццяна Кастраміна, Яўген Шчацінін; чэмпіёны Расійскай Федэрацыі Фёдар Кузьмін, браты Андрэй і Дзмітрый Мазуновы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі