Названы пераможцы XI абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод працоўнай моладзі, які прайшоў на базе ААТ «Магілёўхімвалакно». У працоўных спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 50 маладых спецыялістаў – прадстаўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна. Найлепшыя з найлепшых вызначаны па пяці найбольш запатрабаваных сёння прафесіях.

Сярод токараў найлепшым па прафесіі стаў работнік завода «Магілёўтрансмаш» Ігар Пімашкоў, другая пазіцыя замацавалася за прадстаўніком ААТ «Беларускі цэментны завод» Вячаславам Бушковым, трэцяе месца падзялілі токар ААТ «Магілёўхімвалакно» Аляксандр Чэшкін і работнік ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» Дзмітрый Камянькоў.

Найлепшым фрэзероўшчыкам стаўВасіль Дзівакоў (ААТ «Магілёўліфтмаш»), срэбра дасталося прадстаўніку ААТ «Белшына» Андрэю Рудакову. Бронза ў гэтай намінацыі не прысуджалася.
Дыплом першай ступені сярод слесараў-інструментальшчыкаў уручаны Уладзіміру Самсонаву, работніку ААТ «Белшына», другой ступені – прадстаўніку ААТ «Магілёўліфтмаш» Аляксандру Фёдараву, трэцяй – Сяргею Ермалаеву, ААТ «ТАіМ».
Найлепшым электразваршчыкам прызнаны Максім Шлімакоў, ААТ «Магілёўхімвалакно», другое месца дасталася Андрэю Кандрацьеву, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»», трэцяе – Максіму Парахневічу, ААТ «Белшына».

Найлепшай па прафесіі машыніст крана стала Святлана Мініч, ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», другое месца замацавалася за Святланай Кісляк, ААТ «Белшына», трэцяе – за Надзеяй Азаронак, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»».
Прыз у намінацыі «За высокую якасць» прысуджаны машыністу крана Таццяне Валенчыц, Бабруйскі машынабудаўнічы завод, і токару Аляксандру Касцючэнку, ААТ «Крычаўцэментнашыфер».
Перамогу ў намінацыі «За высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі» атрымалі машыніст крана ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Міхаіл Грыгор’еў і токар РУП «Магілёўэнерга» Станіслаў Халюкоў.
Намінацыя «Самы малады рабочы» прысуджана 20-гадоваму электразваршчыку ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына»» Аляксею Сушко.

Конкурс праходзіў у два этапы – практычны і тэарэтычны. Узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў ацэньвалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемстваў, майстры, вядучыя інжынеры, галоўныя спецыялісты. Складаней за ўсё давялося токарам і электразваршчыкам: менавіта па гэтых прафесіях было больш за ўсё ўдзельнікаў.

Абласны конкурс прафесійнага майстэрства праходзіць у рэгіёне па ініцыятыве прафсаюзаў з 2007 года. На самых першых працоўных спаборніцтвах было прадстаўлены ўсяго толькі дзве прафесіі – токар і фрэзероўшчык. За 10 гадоў існавання конкурсу ў ім прынялі ўдзел некалькі сотняў маладых рабочых. Па хадайніцтве абласнога аб’яднання прафсаюзаў ім былі павышаны разрады, аказвалася матэрыяльнае ўзнагароджанне, адкрываліся перспектывы кар’ернага росту.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31