Рус Бел Eng 中文

Непатушаная цыгарэта каштавала жыцця бабруйчаніну

Непатушаная цыгарэта адкрыла страшны рахунак у новым годзе: 16 студзеня на пажары загінуў 45-гадовы бабруйчанін. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле слоў суразмоўніцы, каля 5 гадзін вечара па тэлефоне 101 пазванілі жыхары вул. Ванцэці – гарэў суседскі дом. У лічаныя хвіліны ратавальнікі прыбылі на месца пажару. У задымленым памяшканні аднаго з пакояў на канапе без прыкмет жыцця быў знойдзены гаспадар. Загінулы пражываў адзін, перабіваўся часовымі заробкамі. Напярэдадні таго, што адбылося, суседзі бачылі яго ў стане алкагольнага ап’янення. У выніку пажару ў доме знішчана перакрыцце, пашкоджаны дах, сцены і маёмасць.

Мяркуюць, што па аналагічнай прычыне днём 16 студзеня зладзіў вогненны перапалох 54-гадовы кватэраздымшчык дома ў в. Каратышкі Дрыбінскага раёна. Дзякуючы ранняму выяўленню і аператыўнасці ратавальнікаў, удалося пазбегнуць сур’ёзных наступстваў: на ложку знішчаны пасцельныя прыналежнасці, часткова пашкоджаны падлога і сцяна.

Як расказала Вольга Нехарошых, у 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці адбылося 705 пажараў, якія забралі жыцці 67 чалавек. Прычым 90% з ліку загінулых на момант узнікнення пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая