Тры чалавекі сталі ахвярамі агню ў Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі. Ва ўсіх выпадках версія ўзнікнення пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Раніцай 41-гадовы жыхар в. Рагі Слаўгарадскага раёна, убачыўшы дым над дахам суседняга дома, кінуўся на дапамогу. У адным з пакояў задымленага памяшкання на падлозе ён заўважыў і вынес на вуліцу 51-гадовага гаспадара, але было ўжо занадта позна. Загінулы пражываў адзін, не працаваў. У выніку пажару пашкоджана падлога, унутранае аздабленне і маёмасць у доме.


Яшчэ адна трагедыя адбылася ў в. Волчас Крычаўскага раёна. 58-гадовая жанчына вярнулася раніцай дадому і ўбачыла напоўненае дымам памяшканне. На падлозе без прыкмет жыцця яна ўбачыла 40-гадовага сына. Агонь пашкодзіў падлогу і пасцельныя прыналежнасці.



Каля паловы дзясятай гадзіны вечара кіраўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання прыватнага жылога дома ў в. Стайкі. Унутры дома ўжо на ўсю моц гаспадарылі дым і агонь. На падлозе ў адным з пакояў без прыкмет жыцця быў знойдзены 67-гадовы гаспадар. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у доме.

«Высокай цаной расплачваюцца людзі за сваю нядбайнасць у абыходжанні з агнём. Больш за тое, горыч і боль выклікае разуменне, што практычна ва ўсіх выпадках гібелі людзей можна было пазбегнуць, калі б яны самі разумелі, што трагедыі робяць уласнымі рукамі. Жыццё і здароўе – занадта высокія каштоўнасці, каб рызыкаваць імі, грэбуючы элементарнай прадбачлівасцю», – падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую