Рус Бел Eng 中文

Новая спецтэхніка паступіла ў распараджэнне энергетыкаў Магілёўскай вобласці

Тры перасоўныя электратэхнічныя лабараторыі ЭТЛ-35 вытворчасці Яраслаўскага электрамеханічнага завода на базе поўнапрывадных аўтамабіляў ГАЗ-2705 Газэль і ГАЗ-33088 паступілі ў распараджэнне энергетыкаў рэгіёна. Лабараторыі перададзены для працы ў філіялы «Магілёўскія электрычныя сеткі», «Бабруйскія электрычныя сеткі», «Клімавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

Як паведамляецца на сайце ўнітарнага прадпрыемства, новая спецтэхніка ўяўляе сабой высокатэхналагічных комплекс сучасных прылад для правядзення выпрабаванняў электратэхнічнага абсталявання станцый і падстанцый, вымярэнняў параметраў сілавых трансфарматараў.

Лабараторыі дазволяць больш аператыўна і якасна праводзіць дыягностыку, выпрабаванні і электравымярэнні любога электратэхнічнага абсталявання, што будзе спрыяць павелічэнню надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая