Новая рэдакцыя Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў уступае ў сілу ў Беларусі 12 кастрычніка.
Як тлумачылі раней прадстаўнікі Мінтранса, глабальных навін у правілах не з’явілася, многія палажэнні дзейнічалі дэ-факта, але не былі замацаваны дэ-юрэ. Новаўвядзенні датычацца браніравання месцаў для праезду і продажу білетаў, выкарыстання электронных білетаў пры аўтамабільных перавозках пасажыраў у рэгулярных зносінах, аднясення пасажыраў да безбілетных, парадку стварэння і дзейнасці кантрольна-рэвізорскіх службаў на аўтамабільным транспарце. Уведзены азначэнні такіх тэрмінаў, як валідатар, інфармацыйная сістэма продажу білетаў, тэрмінал работніка кантрольна-рэвізорскай службы на аўтамабільным транспарце. Змены датычаць таксама рэквізітаў білетаў. Напрыклад, устанаўліваецца, што на білеце пры міжгародніх перавозках пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці нумар месца для сядзення можа не паказвацца.
Па новых правілах для куплі білета ў кіроўцы пасажыры будуць абавязаны ўваходзіць у пярэднія дзверы аўтобуса. Калі пасажыр парушае гэтае патрабаванне, то асобнага пакарання цяпер за гэта не прадугледжана. «Але калі пасажыр заходзіць у заднія дзверы і гаворыць, што не паспеў прайсці да кіроўцы і купіць білет па прычыне запоўненага аўтобуса, то гэта ўжо не прымецца ў апраўданне. Ён абавязаны зайсці ў пярэднія дзверы, каб аплаціць праезд. Часта былі скаргі, нам пісалі перавозчыкі, што пасажыры, якія не жадаюць аплачваць праезд, спецыяльна ў гадзіну пік заходзілі ў апошнія дзверы", - тлумачылі раней у Мінтрансе. Гэта значыць, па сутнасці, у такіх выпадках прыйдзецца плаціць штраф за безбілетны праезд.
Выпадкі, калі ў кіроўцы скончыліся білеты, асобна ў Правілах не прапісаныя. Але, як звярнулі ўвагу ў Мінтрансе, у правілах прадугледжаны абавязак пасажыраў своечасова набываць білеты і аплачваць праезд. Таму адказнасць будзе несці непасрэдна пасажыр, нават калі ў кіроўцы няма білетаў на продаж.
У новых правілах прапісана неабходнасць прыкладваць праязны да валідатара пры ўваходзе і выхадзе з грамадскага транспарту. Прыкладаць валідатар пры выхадзе – гэта норма замацавана на перспектыву, калі будзе ўкаранёна магчымасць аплаціць праезд за фактычную адлегласць.
Асобам з абмежаванымі магчымасцямі будзе прадастаўлена права бясплатна правозіць інвалідныя каляскі і іншыя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі. Раней у правілах гэта не было агаворана. Пасажыр мае права бясплатна перавозіць адно месца маламернай ручной паклажы, даўгамерныя прадметы да 151 см.
Кіроўцам таксі трэба будзе прытрымлівацца дрэс-кода і адмовіцца ад курэння ў аўто. Вадзіцелі таксі павінны мець ахайны знешні выгляд, не выкарыстоўваць хатнюю і спартыўную вопратку. Гэта тычыцца не толькі таксістаў, але і ў цэлым вадзіцеляў, якія выконваюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.
Вадзіцеляў і кандуктараў абавязалі аказваць дапамогу пасажыру з інваліднасцю пры яго згодзе пры пасадцы і высадцы з транспарту, набыцці праязнога дакумента.
У правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў таксама прапісаны патрабаванні да афармлення і абсталявання таксі – устаноўлены больш ліберальныя падыходы (напрыклад, калі раней было абавязковае патрабаванне па наяўнасці касавага падсумоўвальнага апарата, сумешчанага з таксометрам, то цяпер у выпадку выкарыстання электроннай інфармацыйнай сістэмы такое патрабаванне адсутнічае). Дыспетчараў таксі або перавозчыкаў, якія выконваюць прыём або перадачу заказаў самастойна, абавязалі перадаваць адпаведныя дадзеныя ў падатковыя органы.
Перавозчыкам дазволілі павялічыць тэрмін браніравання білетаў на прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы. Раней было прапісана, што ў 00.00 гадзін дня перавозкі браніраванне канчаецца. Новая норма дазваляе перавозчыкам, калі ў іх ёсць такая магчымасць, арганізаваць браніраванне і папярэдні продаж аж да адпраўлення аўтобуса. Прадугледжана таксама, што папярэдні продаж білетаў і браніраванне месца пачынаюцца не пазней чым за 15 дзён да адпраўлення аўтобуса ў рэйс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24