ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» выпусціла першую доследную партыю тэхнічнага вугляроду. Пра гэта паведаміў сёння журналістам падчас наведвання прадпрыемства старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

На першай пускавой устаноўцы магутнасцю 40 тыс. т тэхвугляроду на год працягваюцца пусканаладачныя работы з выпускам узораў прадукцыі. У найбліжэйшы час доследную партыю вырабаў адгрузяць на ААТ «Белшына» з мэтай правядзення выпрабаванняў.

«Пакуль гэта першы крок на шляху развіцця прадпрыемства, паколькі 40 тыс. т тэхвугляроду не забяспечаць нават патрэбы бабруйскай «Белшыны», якой неабходна каля 60 тыс. т гэтай сыравіны. Развіццё магутнасцяў да вытворчасці 200 тыс. т на год – гэта яшчэ вялікі экспарт і сур’ёзнае імпартазамяшчэнне, а таксама немалыя інвестыцыі ў беларускую эканоміку: інвестар уклаў ужо каля $63 млн, а плануе – больш за $130 млн».
Увод у эксплуатацыю яшчэ трох інавацыйных установак па выпуску тэхвугляроду (адна магутнасцю 40 тыс. т і дзве па 60 тыс. т) дазволіць цалкам ліквідаваць імпартную залежнасць Беларусі ў тэхнічным вугляродзе, без якога немагчымая вытворчасць шын усіх відаў, гуматэхнічных вырабаў, пластыкаў, палімераў, штучных валокнаў. На сённяшни дзень патрэбы Беларусі ў гэтай сыравіне задавальняюцца за кошт паставак з Расіі, Украіны і Кітая.

«Мы сёння з кіраўніцтвам прадпрыемства абмеркавалі яшчэ адзін напрамак – падрыхтоўку кадраў для вытворчасці: паколькі тут прымяняюцца самыя сучасныя тэхналогіі, гэта патрабуе адказнага стаўлення да падбору кадраў. Гэты працэс трэба арганізаваць на базе беларускіх ВНУ: тэхналагічнага ўніверсітэта ў Мінску і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Такім чынам, з’яўляецца нібы новы напрамак прамысловасці Беларусі», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У адпаведнасці з бізнес-планам інвестыцыйнага праекта ў СЭЗ «Магілёў» да 2020 года прадугледжана стварэнне канкурэнтаздольнай вытворчасці тэхвугляроду магутнасцю 200 тыс. т і стварэнне каля 500 працоўных месцаў. Увод у эксплуатацыю другога пускавога комплексу магутнасцю 40 тыс. т прадукцыі ў год запланаваны на сакавік 2019 года.

У Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ўключана 111 інавацыйных праектаў, з іх 40 заснаваны на тэхналогіях V-VI тэхналагічных укладаў. З пачатку рэалізацыі дзяржпраграмы ў краіне ўведзены ў эксплуатацыю вытворчасці па 33 праектах.
Тэкст - БЕЛТА
Фота - уласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24