Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджаны шэсць жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 131 жыхарка Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, у ліку ўдастоеных узнагарод 6 прадстаўніц Прыдняпроўскага краю:

– прыбіральнік службовых памяшканняў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Быхава» Ірына Аседач;

– прыбіральнік службовых памяшканняў адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўабллён» Галіна Лаўранкова;

– аператар машыннага даення закрытага акцыянернага таварыства «НІВА» Шклоўскага раёна Алеся Свірыдзенка;

– дворнік установы аховы здароўя «Магілёўская інфекцыйная бальніца» Наталля Арцёмава;

– прыбіральнік памяшканняў другога разраду механанарыхтоўчага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Зеніт» Святлана Кахановіч;

– санітарка (палатная) чацвёртага інфекцыйнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская інфекцыйная бальніца» Наталля Цыбульская.

У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень узнагароджаны ордэнам Маці 959 жанчын, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая