Вызначаны пункты продажаў, дзе можна будзе набыць у Магілёве навагодняе дрэва – іх каля 30. Як звычайна, гэта будуць рынкі і міні-рынкі, пляцоўкі ў спальных раёнах абласнога цэнтра, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
У горадзе на Дняпры можна будзе знайсці прадукцыю Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Касцюковіцкага і Чавускага лясгасаў. Таксама елкі і хвоі будуць рэалізоўваць індывідуальныя прадпрымальнікі.
Па 30 снежня ёлачныя кірмашы будуць з 12.00 да 19.00 у розных канцах горада. У апошні дзень адыходзячага года жыхары абласнога цэнтра змогуць набыць святочныя дрэвы з 10.00 да 14.00. На кірмашах каля ГЦ «Прэстан» і ГЦ «Атлас» нагледзець зялёную прыгажуню можна будзе з 9.00 да 19.00.
У Камсамольскім скверы гандлёвыя рады пачнуць працу 25 снежня. Штодня тут да 30 снежня з 11.00 да 20.00, а 31 снежня з 11.00 да 14.00 жадаючым дапамогуць выбраць ялінку.
Гандлёвыя пункты таксама будуць працаваць ва ўсіх раённых цэнтрах і ва ўсіх лясніцтвах Магілёўскай вобласці.
Адрасы працы ёлачных базараў у абласным цэнтры:
|
№ п/п |
Назва суб’екта гаспадарання |
Месца рэалізацыі жывых елак |
|
1 |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Магілёўскі лясгас» |
Вуліца Каштанавая, 2, рынкі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Кастрычніцкага раёна г.Магілёва» (па праспекце Віцебскім, па вул.Астроўскага, па праспекце Шміта ў раёне дома № 11), рынкі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленінскага раёна г.Магілёва» («Дубравенскі», «Прыдарожны»), вуліца Бялыніцкага-Бірулі (раён магазіна «Бруснiчка»), вуліца Лазарэнкі (раён рынка «Віленскі»), рынак «Алімпійскі» па вуліцы Гогаля, 2б |
|
2 |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бялыніцкі лясгас»» |
Рынак «Прывакзальны» па вуліцы Грышына, 2, міні-рынак «Казіміраўскі» закрытага акцыянернага таварыства «Футбольны клуб «Днепр»» |
|
3 |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Быхаўскі лясгас»» |
Пляцоўка па вуліцы Куляшова, каля дома 24а, вуліца Лазарэнкі (раён рынка «Віленскі») |
|
4 |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Касцюковіцкі лясгас» |
Вуліца Маўчанскага (раён гандлёвага аб’екта «Континент») |
|
5 |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Чавускі лясгас» |
Рынкі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Кастрычніцкага раёна г. Магілёва» (па вуліцы Астроўскага, па праспекце Шміта ў раёне дома № 11, па праспекце Віцебскім) |
|
6 |
Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўзеленбуд” |
Вуліца Сурганава, 70, вуліца Першамайская, 67, праспект Дзімітрава, 76, праспект Шміта, 6, павільён у раёне дыягнастычнага цэнтра, павільён у раёне гандлёвага цэнтра «ГИППО» |
|
7 |
ІП Філіпенка Ю.В. |
Вуліца Першамайская (раён Прывакзальнай плошчы), вуліца Каралёва, 25 |
|
8 |
ІП Барэйша Л.В. |
Вуліца Маўчанскага (раён гандлёвага аб’екта «Континент») |
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59