Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 12 гадзін дня 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 48,6% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Пакуль найбольш актыўна праяўляюць сябе выбаршчыкі Быхаўскага, Мсціслаўскага, Бялыніцкага, Дрыбінскага, Краснапольскага, Круглянскага і Хоцімскага раёнаў.
Галасаванне на Магілёўшчыне праходзіць у спакойным штатным рэжыме без якіх-небудзь парушэнняў выбарчага заканадаўства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59