Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 16.00 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 69,2% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Ён адзначыў, што праца ідзе ў штатным рэжыме. Усе ўчасткі падрыхтаваныя якасна, назіраецца высокая актыўнасць выбаршчыкаў. Грамадзяне, якія не маюць магчымасць прыйсці на выбарчы ўчастак, пакідаюць заяўкі на арганізацыю галасавання на даму. Пытанні, якія паступаюць у аблвыбаркам, разглядаюцца і вырашаюцца аператыўна.
У цэлым галасаванне ў рэгіёне праходзіць у спакойнай дзелавой абстаноўцы і без якіх-небудзь пазаштатных сітуацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59