Падатковыя органы Магілёўскай вобласці з каардынацыйнага плана кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 2-е паўгоддзе 2017 года выключылі 47% праверак, правядзенне якіх было запланавана на кастрычнік – снежань. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.
Ва ўмовах лібералізацыі эканомікі дадзеная мера мінімізуе ўмяшанне падатковых органаў у прадпрымальніцкую дзейнасць суб’ектаў гаспадарання. Пры гэтым кіраўнікам арганізацый і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна памятаць пра ўзмацненне самакантролю за падаткаабкладаннем пры вядзенні бізнесу.
Указам №376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці» прадугледжваецца зрушэнне акцэнту кантралюючых органаў на прафілактычную і папераджальную працу, у тым ліку шляхам правядзення маніторынгу.
За студзень-верасень 2017 года па выніках маніторынгу магілёўскія падаткавікі накіравалі 25 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў, па выніках якіх сума добраахвотна выплачаных падаткаў у бюджэт склала Br76 тыс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24