Рус Бел Eng 中文

Падатковую дэкларацыю па падаходным падатку за 2017 год грамадзяне могуць падаваць у электронным выглядзе

Падаць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку ў электронным выглядзе могуць грамадзяне, якія з’яўляюцца карыстальнікамі «Асабістага кабінета фізічнай асобы» на партале МПЗ. Такая магчымасць рэалізавана для плацельшчыкаў, якія не маюць электроннага лічбавага подпісу.

Каб запоўніць і адправіць падатковую дэкларацыю названым спосабам, неабходна на партале МПЗ увайсці ў асабісты кабінет з аўтарызацыяй без ЭЛП і выбраць пункт меню «Прадставіць дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асоб».

Для таго каб стаць карыстальнікам інтэрнэт-сэрвісу «Асабісты кабінет», неабходна аднойчы зазірнуць у найбліжэйшую падатковую інспекцыю. Там пасля падачы заявы i прад’яўлення пашпарта грамадзяніну выдадуць ідэнтыфікацыйны логін і пароль.

Падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку за 2017 год падаюцца не пазней за 1 сакавіка 2018 года. Падатак выплачваецца не пазней 15 мая 2018 года.

Падатковыя дэкларацыі (разлікі) падаюцца грамадзянамі ў падатковы орган па месцы рэгістрацыі. Прыём дэкларацый (разлікаў) ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 19.00, а таксама 17 і 24 лютага 2018 года з 9.00 да 13.00.

Больш падрабязную інфармацыю аб дэклараванні даходаў можна атрымаць у падатковай інспекцыі па месцы жыхарства, а таксама азнаёміцца на сайце МПЗ у раздзеле «Прадстаўленне фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі за 2017 год».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая