Падчас гарадскога суботніка, які адбудзецца 6 кастрычніка, у Паднікольскім парку Магілёва высадзяць 751 дрэва. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Колькасць дрэў выбрана не выпадкова: менавіта столькі год з дня заснавання споўнілася абласному цэнтру гэтым летам.
У Паднікольскім парку запланаваны не толькі працы па азеляненні. Тут маюць намер заняцца уборкай смецця і апалай лістоты.
Цяперашні агульнагарадскі суботнік правядуць у Магілёве напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і ў межах месячніка па навядзенні парадку. Працоўныя калектывы і моладзь будуць добраўпарадкоўваць месцы адпачынку, двары, плошчы, скверы і вуліцы. Да гэтых работ плануецца максімальна прыцягнуць мясцовых жыхароў, якія могуць і жадаюць дапамагчы рэсурсамі, матэрыяламі і сваёй працай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59