Рус Бел Eng 中文

Падчас тыдня інтэграцыі ў раёнах Магілёўскай вобласці пройдуць афіцыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі 20 расійскіх рэгіёнаў

Падчас тыдня інтэграцыі ў раёнах Магілёўскай вобласці плануецца правесці афіцыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі 20 расійскіх рэгіёнаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч напярэдадні пасяджэння беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Па сутнасці, Тыдзень інтэграцыі можна назваць месяцам, паколькі мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць жыхары Прыдняпроўскага краю і Расійскай Федэрацыі, ужо стартавалі і працягнуцца ў верасні-кастрычніку», – заўважыў Віктар Некрашэвіч.

У выканкамах розных узроўняў адбудуцца перагаворы, падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве, кантактна-кааперацыйныя біржы. Планам прадугледжаны наведванні прадпрыемстваў Магілёўшчыны. Запланаваны шматлікія сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, круглыя сталы, тэлемасты, канцэрт, выставы з удзелам калектываў, артыстаў і мастакоў абедзвюх краін. Цэнтральным мерапрыемствам, якое адкрые Тыдзень інтэграцыі, стане Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей. Ён адбудзецца 21 верасня ў Магілёве.

Віктар Некрашэвіч звярнуў увагу на важны момант: у гэтым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць не ў сталіцы адной з дзяржаў, а ў рэгіёне. «Упэўнены, жыхары Магілёва высока ацэняць падрыхтоўку і будуць удзячныя аргкамітэту за зробленае», – сказаў намеснік старшыні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая