Рус Бел Eng 中文

Падораныя Магілёву зборныя кітайскія дамы ўвядуць у строй у чэрвені

Восем зборных дамоў, падораных Магілёву кітайскай правінцыяй Хунань, плануецца ўвесці ў строй да Дня горада, які будзе адзначацца ў канцы чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Дамы катэджнага тыпу кампаніі Broad былі падораны Магілёву з нагоды яго 750-годдзя. Прыбылі яны ў разабраным выглядзе ў канцы мінулага юбілейнага для горада года.

Пасля афармлення неабходнага пакета дакументаў пачаўся мантаж будынкаў. Усе восем дамоў плануецца ўстанавіць на адной з вуліц пасёлка Гарадшчына (раён абласной бальніцы). У цяперашні час вырашаецца пытанне фінансавання пракладкі інжынерных сетак, якія забяспечаць функцыянальнасць аб’ектаў.

Дамы атрымаюць чаргавікі льготнай катэгорыі, у тым ліку шматдзетныя сем’і. Таксама абмяркоўваецца пытанне пра забудову процілеглага боку вуліцы аналагічнымі дамамі айчыннай вытворчасці для рэалізацыі жадаючым.

На свята горада і адкрыццё новай «вуліцы дружбы» запросяць прадстаўнікоў кіраўніцтва правінцыі Хунань.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая