Памятны знак супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні воінскага і службовага абавязку, з’явіцца ў Бабруйску. Яго адкрыюць каля будынка УУС Бабруйскага гарвыканкама.
Як паведамілі ва УУС аблвыканкама, 28 лістапада Бабруйская міліцыя будзе адзначаць 100-гадовы юбілей. Мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце, пройдуць 30 лістапада.
«У гэты дзень адкрыюць памятны знак супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні воінскага і службовага абавязку, а затым – пакой гісторыі. Вечарам удзельнікаў і гасцей запросяць на святочны канцэрт у Палац мастацтваў Бабруйска», – расказалі ва УУС.
Днём на плошчы перад Палацам мастацтваў разгорнецца выстава службовай тэхнікі і кінолагаў, а ў самім палацы пройдзе дэгустацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59