У Крычаве 19 мая па ініцыятыве раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» плануецца адкрыць памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме.
Памятны знак стане месцам сустрэч ветэранаў-пагранічнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, правядзення патрыятычных мерапрыемстваў, якія папулярызуюць службу ў пагранічных войсках і Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Мемарыял будзе сімвалам мужнасці воінаў-пагранічнікаў.
У гэты ж дзень на базе сярэдняй школы №8 адбудзецца турнір па футболе ў гонар 100-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пагранічных войскаў, а ў гістарычным музеі Крычава адкрыецца «Зала афганскай славы».
У мерапрыемствах запланаваны ўдзел кіраўніцтва раённых выканкамаў, Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэранаў пагранічных войскаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, Пагранічнага камітэта Беларусі, сілавых структур, гасцей з Расіі.
28 мая 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння пагранічных войскаў. Дата з’яўляецца значнай вяхой у гісторыі нашай дзяржавы, бо 22 чэрвеня 1941 года воіны-пагранічнікі першымі прынялі на сябе ўдар нямецкага ворага і паказалі, што быць абаронцам Радзімы – гэта святы гонар. Менавіта на беларускай зямлі, у Брэсцкай крэпасці, яны першымі ўвекавечылі мужнасць і гераізм.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую