Рус Бел Eng 中文

Парушанае з-за непагадзі электразабеспячэнне ў Магілёўскай вобласці адноўлена

Парушанае з-за непагадзі электразабеспячэнне ў Мінскай і Магілёўскай абласцях адноўлена, як паведамілі ў ДВА «Белэнерга».

“19 верасня да 17.00 адноўлена электразабеспячэнне спажыўцоў у Мінскай і Магілёўскай абласцях па высакавольтнай сетцы – 10 кВ. Нязначныя адключэнні ў сетцы 10 кВ, якія адбыліся раніцай 19 верасня і на працягу дня, ліквідаваны”, – паведамілі ў«Белэнерга».

У цэлым неспрыяльныя ўмовы надвор’я для размеркавальных электрасетак беларускай энергасістэмы прайшлі ў працоўным рэжыме. Масавых адначасовых адключэнняў не зафіксавана. Як раней паведамілі ў «Белэнэрга», сітуацыю з адключэннем электразабеспячэння з-за непагадзі нельга назваць надзвычайнай.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая