Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымала 77,4%, або больш за 860 цяплоспажывальнікаў Магілёва. Пра гэта паведаміла на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме начальнік упраўлення эканомікі Ала Багаценка.
«Падрыхтоўка да ацяпляльнага асенне-зімовага перыяду 2018-2019 гадоў ідзе са значным апярэджаннем да ўзроўню мінулага года, – звярнула ўвагу начальнік упраўлення. – Так, калі на 20 жніўня 2017 года пашпарты гатоўнасці мела на руках 53,1% цеплакрыніц, то на аналагічную дату гэтага года – 72,3%, або 107 з 148. Вялікая актыўнасць у дадзенай працы адзначаецца і сярод цяплоспажывальнікаў – 77,4% (у мінулым годзе было 60,3%)».
Разам з тым мэр Магілёва звярнуў увагу, што часу для завяршэння гэтай працы засталося не так шмат, і даручыў сканцэнтраваць увагу на праблемных аб’ектах. «Да 1 верасня ўсе цеплакрыніцы і спажыўцы цяпла павінны мець на руках пашпарты гатоўнасці. Пры гэтым кожны суб’ект гаспадарання павінен самым сур’ёзным чынам паставіцца да падрыхтоўкі і працы ў асенне-зімовы перыяд, улічыўшы вопыт і памылкі папярэдніх гадоў. Мы не павінны дапусціць аварыйных сітуацый і дыскамфорту для гараджан», – падкрэсліў Уладзімір Цумараў.
Кіраўнік горада запатрабаваў актывізацыі працы ў дадзеным кірунку і прапанаваў заслухаць даклад аб гатоўнасці горада да ацяпляльнага сезона ў якасці кантролю на наступнай аператыўнай нарадзе 28 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59