Сумеснае пасяджэнне арганізацыйных камітэтаў Беларусі і Расіі па правядзенні V Форуму рэгіёнаў пройдзе ў чэрвені-ліпені ў Магілёве. Пра гэтасёння журналістам паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар’яна Шчоткіна.
«Адна з галоўных задач на сёння – вызначыць пералік пытанняў, якія будуць абмеркаваны на сумесным пасяджэнні аргкамітэтаў Беларусі і Расіі па арганізацыі і правядзенні Форуму рэгіёнаў. Яго плануецца правесці ў чэрвені-ліпені ў Магілёве», – сказала Мар’яна Шчоткіна.
У сваю чаргу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч адзначыў, што падрыхтоўка да юбілейнага форуму выйшла на фінішную прамую. «Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца ў Магілёўскай вобласці ў першых чыслах кастрычніка. Усе праграмы, зацверджаныя Саветам Рэспублікі, выконваюцца ў тэрмін, сур’ёзных заўваг няма, планамерна праходзіць праца па добраўпарадкаванні Магілёва. Мы ведаем, што ўжо на самым высокім узроўні адбылося запрашэнне – Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве. Гэта накладвае на нас вельмі вялікую адказнасць, паколькі прыедзе шмат гасцей», – падкрэсліў ён.
У Савеце Рэспублікі праходзіць пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства праводзіцца ў фармаце тэлемаста. Разглядаюцца пытанні падрыхтоўкі асноўных мерапрыемстваў форуму, а таксама дакументаў, якія будуць на ім падпісаны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59