Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 16 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў гарвыканкаме.
Плануецца, што за тытул пераможцы пазмагаецца 12 каманд, восем з якіх прадстаўнікі МНС Беларусі, а чатыры – калегі з блізкага замежжа: Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Расіі. Гонар Магілёўскай вобласці традыцыйна будуць абараняць 2 зборныя з горада Бабруйска. Дарэчы, на аналагічных спаборніцтвах у 2018-м вікторыю святкавала дружына «Бабруйск-1», а на другой пазіцыі размясціўся «Бабруйск-2». Бронзавым прызёрам стала каманда рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь.
Сёлета ўдзельнікам трэба выявіць наймацнейшага ў спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце. Акрамя таго, запланавана таварыская сустрэча па перацягванні каната. Уладальнік галоўнай узнагароды турніру вызначыцца 19 студзеня.
Упершыню турнір на кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-ратавальнікаў адбыўся ў 2004 годзе. З таго часу стала добрай традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята – Дня ратавальніка – праводзіць такія спаборніцтвы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка