За мінулыя выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося восем пажараў. Адзін з іх прывёў да гібелі мужчыны, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Гібель 82-гадовага гаспадара і цалкам спапялёны дом – такія страшныя наступствы пажару прыватнага жылога дома ў вёсцы Новае Сяло Мсціслаўскага раёна. Паколькі ўзгаранне адбылося каля 4 гадзін раніцы 24 снежня, мясцовыя жыхары выявілі яго, калі хата ўжо на ўсю моц палала. Шанцаў на выратаванне мужчыны не было. Загінулы пражываў адзін. Прычына пажару і абставіны гібелі пенсіянера ўстанаўліваюцца.

Тры аўтамабілі трапілі за выхадныя пад вогненную хвалю. Днём 22 снежня па не ўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся «Фольксваген Пасат», прыпаркаваны па вул. 50 гадоў ВЛКСМ у Бабруйску. У выніку пашкоджаны маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё капота і пярэднія фары машыны.


Раніцай 23 снежня ратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару па вул. Кірава ў Магілёве. Гарэў гараж і ў ім мікрааўтобус «Форд Транзіт». Агонь пашкодзіў салон, маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё машыны. Магчыма, пажар адбыўся па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Кароткае замыканне электраправодкі магло стаць прычынай узгарання аўтамабіля «Сітраен Ксара» на вул. Паркавай у Бабруйску. Да прыбыцця ратавальнікаў 72-гадовы гаспадар здолеў ліквідаваць пажар, мінімізаваць яго наступствы. Агонь паспеў пашкодзіць прыборную панэль машыны.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую