Традыцыйнае гарадское фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства «Сцежка здароўя», прысвечанае Дню пажылога чалавека, пройдзе ў Магілёве на тэрыторыі стадыёна СК «Тарпеда» 27 верасня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.
У мерапрыемстве прымуць удзел самыя спрытныя, энергічныя і мэтанакіраваныя пенсіянеры абласнога цэнтра. Больш за 20 каманд, прадстаўленых ветэранскімі клубамі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада, дакажуць, што ўзрост спорту не перашкода.
У праграме – спартыўна-гульнявыя спаборніцтвы, у тым лікунабіванне мяча рукой, кіданне валёнка на дальнасць, хуткія шашкі, дартс, кальцакід, боўлінг, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, вясёлая рыбалка і інш.
Усе каманды-ўдзельнікі атрымаюць дыпломы, сувеніры і прызы. Таксама будуць узнагароджаны спартсмены-аматары, якія вызначыліся ў асобных дысцыплінах.
Добрым дадаткам да праграмыспаборніцтва стане вясёлы настрой, які ў гэты дзень будуць ствараць вакальныя і мастацкія калектывы горада. Спартсмены і госці спаборніцтваў разам з артыстамі змогуць выканаць любімыя песні, паглядзець музычныя нумары і проста парадавацца асенняму дню.
У завяршэнні мерапрыемства па існуючай традыцыі ўсе змаглі пачаставацца гарачай гарбатай.
Арганізатары «Сцежкі здароўя» –упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Магілёўская гарадская арганізацыя ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў пры падтрымцы Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», раённых арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».
Пачатак спаборніцтваў у 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі