Пераможцай XI абласной зімовай спартакіяды работнікаў АПК стала каманда Магілёўскага раёна. Спаборніцтвы праходзілі ў Бялынічах.
Дружына стала найлепшай у спаборніцтвах па настольным тэнісе, у плаванні і шашках. Другія вынікі зборная паказала ў лыжным спорце і эстафеце.
З сярэбранымі медалямі завяршылі выступленне на спартакіядзе прадстаўнікі Кіраўскага раёна. Бронза дасталася Чавускаму раёну. За крок ад п’едэстала спынілася Магілёўскае дзяржаўнае аб’яднанне «Мясамалпрам».
Спартакіяда работнікаў АПК сабрала ў Бялынічах каля 800 удзельнікаў у складзе 28 каманд. Прадстаўнікі сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў і арганізацый, а таксама кіраўнікі аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны спаборнічалі ў некалькіх відах спорту: валейболе, шашках, настольным тэнісе, лыжных гонках, кулявой стральбе, гіравым спорце, дартсе, перацягванні каната, плаванні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую