Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» адбылася ў рамках семінара па развіцці студатрадаўскага руху ў Магілёве.
У ліку пераможцаў і адзначаных падзякай прадстаўнікі студатрадаўскага руху Магілёўскай вобласці. Так, у намінацыі «Найлепшы сэрвісны атрад» пераможцам прызнаны сэрвісны атрад імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сіманава, штаб працоўных спраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, а сярод камандзіраў найлепшай стала Ганна Гарунова з гэтага ж атрада, найлепшым камісарам – Анастасія Собаль.
У намінацыі «Найлепшы педагагічны атрад» падзякай Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» ўзнагароджаны педагагічны атрад імя Героя Савецкага Саюза Івана Ціханавіча Грышына (тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ), а таксама яго камандзір Міхаіл Пагоцкі.
У намінацыі «Найлепшы экалагічны атрад» атрымаў падзяку экалагічны атрад «Перамога» імя Героя Сацыялістычнай працы Сяргея Мікалаевіча Дзікуна, тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Шклоўскага раённага камітэта БРСМ. Яго камандзір – Станіслаў Аўгустаў – стаў пераможцам у намінацыі найлепшы камандзір экалагічнага атрада. Найлепшым камісарам экалагічных атрадаў таксама стаў камісар гэтага ж атрада Ягор Падчазерцаў.
У намінацыі «Найлепшы атрад, які працаваў на аб’ектах маладзёжнай будоўлі» ўручылі падзяку будаўнічаму атраду імя Героя Савецкага Саюза Васіля Мікалаевіча Зобніна, які працаваў на Магілёўскай абласной маладзёжнай будоўлі (штаб працоўных спраў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта) і яго камандзіру Уладзіміру Цітову. У намінацыі найлепшы камісар маладзёжнай будоўлі пераможцам прызнаны камісар гэтага ж атрада Яўген Чыжоў.
Падзякай Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» ў намінацыі найлепшы штаб працоўных спраў пярвічных арганізацый устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі быў узнагароджаны штаб працоўных спраў Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа (Тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31