Пераможцаў віртуальнага фотаконкурсу «Паглядзі вакол з любоўю: любімы горад у аб’ектыве», арганізаванага муніцыпальнымі бібліятэкамі Ліпецка і Магілёва, абвесцяць 23 студзеня ў анлайн-рэжыме адначасова ў двух гарадах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтралізаванай сістэме дзяржаўных публічных бібліятэк абласнога цэнтра.
Паводле слоў суразмоўцаў, у рэжыме тэлемоста адбудзецца ўзнагароджанне тых аўтараў, якія здолелі па-асабліваму ўбачыць і захаваць самыя розныя куткі сваіх гарадоў, паказаць іх прыгажосць і непаўторнасць.
Па выніках фотаконкурсу будуць арганізаваны экспазіцыі. Найлепшыя здымкі прадставяць на арт-фотавыставе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса (Магілёў) і Цэнтральнай гарадской бібліятэцы (Ліпецк), а таксама размесцяць на web-сайтах гэтых устаноў культуры. Акрамя таго, у расійскім горадзе ўсе прадстаўленыя на конкурс фатаграфіі можна будзе ўбачыць у рамках шырокафарматнага арт-фестывалю «Ш.К.А.F. на Дваранскай», які пройдзе гэтай восенню. У Магілёве работы з Ліпецка ўпрыгожаць святочную пляцоўку падчас правядзення ўрачыстасцяў да Дня горада.
Сумесны конкурс быў абвешчаны бібліятэкамі двух гарадоў у кастрычніку 2017-га. На працягу двух месяцаў на адрас арганізатараў паступалі здымкі, зробленыя на тэрыторыі Магілёва і Ліпецка. Толькі ў горадзе на Дняпры на фотаконкурс было прадстаўлена 79 работ ад 30 аўтараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59