Пераможцай абласнога турніру па піянерболе «Гуляй і выігрывай!» стала каманда «Аптымісты» сярэдняй школы №31 горада Магілёва. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога Савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.

У спаборніцтве прымалі ўдзел дзеці ва ўзросце 13-14 гадоў, якія прадстаўлялі піянерскія дружыны ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў складзе змешаных каманд. Другое і трэцяе месцы дасталіся камандам «Алімпіец» і «Смельчакі», якія прадстаўлялі СШ №19 і СШ №38 Магілёва адпаведна.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай згуртавання дзіцячага калектыву, уцягвання школьнікаў у рэгулярныя заняткі фізічнай культурай і спортам, умацавання іх здароўя, арганізацыі вольнага часу і прафілактыкі правапарушэнняў, развіцця і папулярызацыі гульні ў піянербол.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31