Перапіс насельніцтва ў інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень. Да тых, хто не паспеў перапісацца сам, дадому прыйдуць перапісчыкі. З пачатку інтэрнэт-перапісу насельніцтва Беларусі электронную анкету запоўніла каля 1,5 млн чалавек, паведамляецца на старонцы перапісу.
У пятніцу, 18 кастрычніка – апошні дзень, калі можна самастойна прайсці перапіс. Увайсці на сайт census.by можна, увёўшы ідэнтыфікацыйны нумар (доўгі нумар у пашпарце) і нумар тэлефона, на які прыйдзе смс з кодам.
Дарэчы, кожны дзень сярод тых, хто перапісаўся ў інтэрнэце, разыгрываецца смартфон.
Калі гэта зрабіць не атрымаецца, прайсці апытанне можна на стацыянарным участку да 30 кастрычніка ўключна. А з 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі будуць прыходзіць дадому да тых, хто не змог перапісацца праз інтэрнэт або прайсці апытанне на стацыянарным участку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59