Першы этап рэпетыцыйнага тэставання (РТ) за курс агульнай сярэдняй адукацыі стартуе 22 кастрычніка. У Магілёўскай вобласці тэставанне можна будзе прайсці ў БРУ, МДУ і МДУХ, як паведамілі карэспандэнту сайта ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
«Падчас тэставання абітурыенты змогуць праверыць існуючы запас ведаў і выявіць прабелы, якія трэба запоўніць да пачатку цэнтралізаванага тэставання, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, удзельнікі папярэдняга тэставання пазнаёмяцца з правіламі запаўнення бланкаў адказаў і самім ходам тэсту, псіхалагічна падрыхтуюцца да будучых уступных іспытаў».
Пачатак правядзення тэставання па ўсіх прадметах у 11.00.
|
Вучэбныя прадметы |
Дата тэставання |
Час рэгістрацыі |
|
Біялогія, Грамадазнаўства, Геаграфія, Сусветная гісторыя |
22 кастрычніка |
9 кастрычніка – 18 кастрычніка |
|
Хімія, Замежныя мовы |
29 кастрычніка |
16 кастрычніка – 25 кастрычніка |
|
Фізіка, Гісторыя Беларусі |
12 лістапада |
30 кастрычніка – 8 лістапада |
|
Матэматыка |
19 лістапада |
6 лістапада – 15 лістапада |
|
Руская мова |
26 лістапада |
13 лістапада – 22 лістапада |
|
Беларуская мова |
3 снежня |
20 лістапада – 29 лістапада |
|
Дадатковы дзень |
10 снежня |
4 снежня – 6 снежня |
Усяго прадугледжана тры этапы рэпетыцыйнага тэставання. Другі пройдзе ў студзені-лютым, трэці – у сакавіку-красавіку 2018 года. Працэдура РТ, у тым ліку апрацоўка бланкаў адказаў, праводзіцца ў адпаведнасці з тэхналогіяй цэнтралізаванага тэставання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31