Рус Бел Eng 中文

Першы этап рэпетыцыйнага тэставання стартуе 28 кастрычніка

Першы этап рэпетыцыйнага тэставання (РТ) за курс агульнай сярэдняй адукацыі стартуе 28 кастрычніка. У Магілёўскай вобласці тэставанне можна будзе прайсці ў БРУ, МДУ і МДУХ, паведамілі карэспандэнту сайта ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

«Падчас тэставання абітурыенты змогуць праверыць існуючы багаж ведаў і выявіць прабелы, якія трэба запоўніць да пачатку цэнтралізаванага тэставання, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, удзельнікі папярэдняга тэставання пазнаёмяцца з правіламі запаўнення бланкаў адказаў і самім ходам тэста, псіхалагічна падрыхтуюцца да будучых уступных іспытаў».

Пачатак правядзення тэставання па ўсіх прадметах у 11.00.

 

Вучэбныя прадметы

Дата тэставання

Тэрміны рэгістрацыі

 Біялогія
 Грамадазнаўства
 Геаграфія
 Сусветная гісторыя

28 кастрычніка

15 кастрычніка –

24 кастрычніка

 Хімія
 Замежныя мовы

4 лістапада

22 кастрычніка –

31 кастрычніка

 Фізіка
 Гісторыя Беларусі

11 лістапада

29 кастрычніка –

7 лістапада

 Матэматыка

18 лістапада

5 лістапада –

14 лістапада

 Руская мова

25 лістапада

12 лістапада – 21 лістапада

 Беларуская мова

2 снежня

19 лістапада – 28 лістапада

 Дадатковы дзень

9 снежня

3 снежня – 5 снежня

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая