Першы экіпаж-трохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 3 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» ў складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў на днях першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 2 тыс. т.

З высокім дасягненнем перадавікоў павіншаваў сёння на поле першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. «Вы прадстаўляеце эліту механізатараў рэгіёна, якія штодня працуюць з ранняй раніцы і да позняга вечара, прыбіраючы хлеб якасна, без страт, – адзначыў ён. – Упэўнены, што і ў далейшым дзякуючы вашаму прафесійнаму стаўленню да працы, нястомнай энергіі і высокай дысцыпліне вы дасягняце новых перамог на ўборачнай – 2018».

Алег Чыкіда падкрэсліў, што ў Магілёўскай вобласці ёсць усе магчымасці, у тым ліку высокаўраджайныя нівы, працавітыя людзі, вопыт вырошчвання высокіх ураджаяў. «Менавіта гэта дапамагае дасягаць высокай прадукцыйнасці працы і рэкордных намалотаў», – сказаў ён.


Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама пажадаў перадавікам моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту і ўсяго таго, што спрыяе працоўным перамогам і дасягненням.

Ад Магілёўскага аблвыканкама ён уручыў лідарам Падзяку і каштоўныя падарункі. Узнагароды механізатарам перадалі і ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Таксама камбайнераў і вадзіцеляў павіншавалі грашовымі прэміямі і граматамі прадстаўнікі райвыканкама, абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, кіраўніцтва прадпрыемства.

Калектыў ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» ў ліку лідараў жніва на Магілёўшчыне не першы год. Складнікі высокага выніку: штодзённая карпатлівая праца, граматнае стаўленне да зямлі, захаванне тэхналогій вырошчвання збожжавых культур і вопыт пакаленняў. На сённяшні дзень у гаспадарцы ўжо ўбралі збожжавыя і зернебабовыя на 45% плошчаў пры ўраджайнасці больш за 70 ц/га. Ураджай вырашчаны добры, і ёсць усё неабходнае, каб убраць збожжа ў аптымальныя тэрміны.

У цэлым Магілёўская вобласць па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур перасягнула экватар: зжата 57% плошчаў (184,8 тыс. га). Намалот склаў 710 тыс. т збожжа. Дзяржзаказ выкананы на 55%. У полі працуе 1260 збожжаўборачных экіпажаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка