Першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» зноў абраны Павел Алекса. Кандыдатуру аднагалосна зацвердзілі сёння ў час правядзення справаздачна-выбарчай канферэнцыі арганізацыі, як перадае карэспандэнт сайта.

«Павел ужо не першы год стаіць каля руля абласнога камітэта, таму за яго плячыма добры вопыт, – адзначыў першы сакратар ЦК ГА БРСМ Андрэй Белякоў. – За гэты час у арганізацыі сфарміравалася каманда, здольная адэкватна ўспрымаць крытыку, вырашаць праблемныя сітуацыі. Камітэт стабільна развівае сваю дзейнасць і стаіць на нармальных пазіцыях ў адносінах да іншых рэгіянальных маладзёжных структур».
Падзякаваўшы калегам за давер, Павел Алекса запэўніў, што ўсе заўвагі, якія былі выказаны ўдзельнікамі пасяджэння ў дачыненнi да работы абласной арганізацыі «БРСМ», прыняты да ведама і будуць выпраўлены.
Падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі пераабралі таксама другога сакратара камітэта – Ганну Дашкевіч. Акрамя таго, былі падведзены вынікі працы за 2014-2017 гады, зацверджаны склад Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ», абраны дэлегаты на 43 з’езд ЦК ГА «БРСМ», прыняты зварот дэлегатаў канферэнцыі да моладзі Прыдняпроўскага краю.

У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Запрашаем энергічных, творчых, ініцыятыўных маладых людзей далучыцца да руху аб’яднання, падтрымаць карысныя для грамадства пачынанні ў імя працвітання нашага рэгіёна і роднай Беларусі! Толькі разам мы зможам запаліць сэрца новымі ідэямі і з’яднаць моладзь у імя адзінай і высакароднай мэты – пабудовы моцнай і квітнеючай суверэннай дзяржавы!».

Адным з галоўных момантаў, які чырвонай ніткай гучаў падчас канферэнцыі, было кадравае пытанне. Нягледзячы на тое, што БРСМ – добрая пляцоўка для росту асобы і самаразвіцця ў любой сферы, існуючы ў арганізацыі рэзерв кадраў не заўсёды спрацоўвае пры з’яўленні вакантных пасад. Таму, на думку Паўла Алексы, важна не выпускаць з-пад увагі пераможцаў і прызёраў конкурсаў, спаборніцтваў, якія арганізуюцца маладзёжнай арганізацыяй. Прыцягваць да саюзнай працы, пастаянна развіваць і падтрымліваць іх таленты, паколькі менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты могуць стаць добрымі спецыялістамі для Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Удзельнікі канферэнцыі гаварылі і пра ўзаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі, пра пераемнасць у рабоце. Старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы Анатоль Любчанка звярнуў увагу на тое, што асноўныя напрамкі дзейнасці ў БРСМ і ветэранаў супадаюць, і моладзь актыўна ўдзельнічае ў сумесных акцыях і мерапрыемствах. Аднак галоўная задача сёння – акружыць клопатам тых, хто захоўвае памяць пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу.

«У Магілёўскай вобласці засталося толькі 1010 ветэранаў, – адзначыў Анатоль Любчанка. – З іх франтавікоў толькі 490 чалавек, 92% – адзінокія і адзінока пражываючыя. Гэта самае слабае звяно ў нашай ветэранскай сям’і. У раённых арганізацыях ёсць поўная інфармацыя пра іх, нумары тэлефонаў, адрасы. Было б добра, калі б моладзь узяла над імі шэфства». Не менш важная, па словах старшыні савета, і дзейнасць па захаванні памяці аб героях вайны – пошукавая праца, догляд за воінскімі пахаваннямі і інш.
У завяршэнне канферэнцыі адбылося ўшанаванне актыву БРСМ і тых, хто аказваў грамадскаму аб’яднанню дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31