Першыя малагабарытныя трактары BELARUS 321 вытворчасці ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" адгружаны ў лістападзе ў Калумбію, паведамілі на прадпрыемстве.
У адпаведнасці з кантрактам з калумбійскай кампаніяй MTZ INGENIERIA SAS у Паўднёвую Амерыку адправіліся два трактары BELARUS 321. Яны выбраны партнёрамі як найбольш прыдатныя для патрэб фермерскіх гаспадарак, якія пераважаюць у структуры сельгаставаравытворцаў Калумбіі.
Трактар BELARUS 321 аснашчаны італьянскім трохцыліндравым рухавіком Lombardini, адметнымі асаблівасцямі якога з'яўляюцца: нізкі ўзровень шкодных рэчываў у выхлапных газах і высокая прадукцыйнасць пры невялікіх эксплуатацыйных расходах. Ён з'яўляецца мадыфікацыяй трактара BELARUS 320.4 і выкананы па колавай формуле 4х4, без кабіны, з пластыкавым тэнт-каркасам для аховы ад сонечных прамянёў і непагоды.
Кампактныя памеры трактара і малы радыус развароту ў спалучэнні з даволі экалагічным рухавіком робяць яго незаменным пры рабоце ў цяпліцах, гадавальніках, садах, а таксама ўнутры падсобных і іншых памяшканняў.
Заключэнне кантракта з кампаніяй MTZ INGENIERIA SAS стала вынікам актыўнай перагаворнай работы спецыялістаў таварыства з калумбійскім партнёрам, які з'яўляецца дылерам галаўнога прадпрыемства "МТЗ-Холдынга" - ААТ "Мінскі трактарны завод", якія і раней займаліся рэалізацыяй трактароў "Беларус", але іншых мадэлей, у асноўным больш магутных.
Гісторыя Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў вядзецца з 1945 года. Сёння прадпрыемства ўваходзіць у склад "МТЗ-Холдынга". Вытворчасць малагабарытнай трактарнай тэхнікі тут пачалася з 2007 года па ліцэнзіі ААТ "Мінскі трактарны завод".
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24