Перспектывы аграрнай палітыкі Саюзнай дзяржавы будуць абмяркоўвацца на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках 17 жніўня адбылася нарада, на якой разглядаўся ход падрыхтоўкі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы, перспектывы» на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі нарады пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова падрабязна абмеркавалі арганізацыйныя і іншыя аспекты канферэнцыі. «Акрамя таго, абмеркаваны пытанні распрацоўкі праекта праграмы ўстойлівага развіцця аграпрамысловых комплексаў Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў на аснове навуковых даследаванняў, перадавых тэхналогій і інавацый», – адзначылі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У нарадзе прынялі ўдзел намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, кіраўнікі шэрагу навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Як паведамлялася, V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Чакаецца, што ўдзел у яго мерапрыемствах прыме каля 2 тыс. чалавек. Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. Важным элементам праграмы будучага форуму стане яе дзелавая частка – пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін.
Падчас форуму традыцыйна пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязяў, а таксама роля парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.
Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, моладзевы форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншыя мерапрыемствы.
У дні форуму будзе працаваць выстава-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. Падчас нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма «Садружнасць культур – садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.
Арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24