Рус Бел Eng 中文

Пешаходную алею ўрачыста адкрылі ў Бабруйску

Пешаходную алею ўрачыста адкрылі сёння ў 7-ым мікрараёне Бабруйску. Гэта стала сапраўдным святам для больш чым 8 тыс. навасёлаў самага маладога мікрараёна горада.

Тут у асноўным пражываюць маладыя сем’і з дзецьмі. Для іх 7 лістапада, акрамя адкрыцця пешаходнай алеі з сучаснымі арэлямі і бяспечнай пліткай, быў уведзены і новы аўтобусны маршрут. Развіццё названай часткі горада на гэтым не спыніцца. Паводле прагнозаў экспертаў, у хуткім часе колькасць насельніцтва тут дасягне 20 тыс. бабруйчан. У планах будаўніцтва дзіцячага сада і іншых аб’ектаў, неабходных для развіцця гарадской інфраструктуры.

По материалам bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая