Пісьменнікі Магілёўшчыны прымуць удзел у XXV Дні беларускага пісьменства, які пройдзе 1-2 верасня ў гоадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.
Паводле слоў суразмоўцы, праграмай свята запланавана звыш 80 мерапрыемстваў. Яны адбудуцца больш чым на двух дзясятках пляцовак. Магілёўская вобласць прэзентуе сваю літаратурна-канцэртную праграму «Тут мне пашчасціла нарадзіцца» на галоўнай пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі 2 верасня.
«Паўтарыгадзінны літаратурны марафон будзе прысвечаны Радзіме, – удакладніў ён. – Свае песні, вершы і ўрыўкі з твораў прадставяць Віктар Кунцэвіч, Марына Сліўко, Алена Кісель, Валянціна Габрусева, Мікалай Давідовіч, Аляксандр Казека і іншыя пісьменнікі рэгіёна».
Акрамя таго, Магілёўскае аддзяленне Беларускага саюза пісьменнікаў прыме ўдзел у выставе па тэме «Краязнаўства». Тут будуць прадстаўлены кнігі Аляксандра Балдоўскага, Яўгена Соцікава, Уладзіміра Харланцьева, Аляксандра Казекі, Віктара Кунцэвіча.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07